Тутэйшы тэатр
«Плюсануў, альбо плюсанула», – так на ўнутраным лексіконe кажуць пра чалавека, які займеў пазітыўны аналіз на ВІЧ.
Спектакль складзены з асабістых гісторый людзей, якія распавядуць пра свае пачуцці, погляды, праблемы і радасьці. Чым жывуць людзі са статусам? Пра што мараць? Як да іх ставяцца ў грамадстве? Чаму пры сустрэчы з незнаёмым мы заміраем, калі яно кранаецца нас упершыню? І як пачаць рухацца далей?
Галасы іншых і судакрананне дазволяць наблізіцца да сябе і ўбачыць за люстэркам стыгмы жывога чалавека.
Акторы: Аляксей Халупка, Віялета Кандратовіч, Наста Каплан, Крысьціна Грэкава, Павел Ярмак, Наста Ляшковіч, Алена Зуй-Вайцяхоўская.
Кампазітар: Эрык Арлоў-Шымкус.
Рэжысёр святла: Сяржук Голік.
Відэапраекцыі: Даніла Ганчароў.
Рэжысёр: Андрэй Саўчанка.
Мерапрыемства зроблена пры падтрымцы фонда EJAF. Уваход ВОЛЬНЫ, але неабходная папярэдняя РЭГІСТРАЦЫЯ.
Увага! Вольных месцаў больш няма!
Стоимость билетов на мероприятие