Жаночы вобраз у мастацтве — адзін з самых устойлівых і адначасова самых плынных. На працягу стагоддзяў мастакі імкнуліся наблізіцца да разумення гэтага феномена: праз форму, колер, сімвал, праз спробу зафіксаваць не толькі знешнасць, але і ўнутраны стан, настрой, таямніцу.
Можна было б меркаваць, што ў гэтай размове ўжо сказана ўсё. Але менавіта тут і ўзнікае прастора для новага погляду.
Выстава Terra Femina прадстаўляе працы Дар’і Сумаравай-Копач і прапануе паглядзець на жаночае не як вобраз, а як на поле — шматслойнае, рухомае і пастаянна зменлівае.
Дар’я — сучасная беларуская мастачка і педагог, прадстаўніца мастацкай дынастыі, чые працы знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музейных зборах у розных краінах. У яе практыцы жаночая тэма раскрываецца з асаблівай дакладнасцю інтанацыі: беражліва, уважліва, месцамі дзёрзка, але заўсёды знутры досведу, а не з боку назірання.
Яе гераіні не фіксуюцца ў адным стане. Яны існуюць у множнасці роляў — як моцныя і незалежныя асобы, як тыя, хто вызначае ўласныя межы, як маці, сяброўкі, сёстры, як тыя, хто дазваляе сабе быць рознымі.
Візуальная мова мастачкі такая ж шматслойная, як і самі вобразы:
• графіка, што амаль пераходзіць у жывапіс;
• фігуратыўныя кампазіцыі з адценнем сюррэалізму;
• свабодныя, месцамі хуліганскія лініі, якія адсылаюць да жэсту і хуткасці.
Тут няма імкнення да канчатковага вызначэння, хутчэй — да даследавання.
Перад намі прастора, у якой жаночае праяўляецца як тэрыторыя — ужо знаёмая і ў той жа час да канца не даследаваная. Не terra incognita, а Terra Femina — цэлы свет, які можна пазнаваць, але немагчыма пазнаць да канца.
Понедельник-пятница: 400 zł / 3 часа
Суббота — воскресенье: 550 zł / 3 часа
Каждый следующий час +100zł
Проектор +50 zł
Пианино +100 zł
Посуда, бокалы, скатерти (уборка на нас) +100 zł
Чай и кофе для гостей +100 zł
(или продажа порциями)