Сябры, запрашаем вас на вельмі цёплую і жывую сустрэчу — лекцыю і майстар-клас, дзе голас становіцца клопатам, радасцю і спосабам быць побач.
Гэта прастора для пар, сяброў і сем’яў з дзецьмі (8+), дзе можна адкласці спешку, адчуць сябе ў бяспецы і проста быць разам — праз дыханне, гук і ўвагу адно да аднаго.
На кароткай лекцыі вы даведаецеся пра свята Гукання вясны, яго рытмы, рытуалы і пяшчотную сімволіку, якая аб’ядноўвае людзей і прыроду. А далей — толькі практіка! Праз простыя практыкаванні на сумеснае гучанне мы мякка настроім голас, супакоім цела і псіхіку, і пражывём больш глыбокую, жывую сувязь з тымі, хто побач. Мы разам вывучым і праспяваем некалькі песень, а кожны ўдзельнік забярэ з сабой уласныя галасавыя практыкі — маленькі запас цяпла, які добра грэе і ў звычайным жыцці.
Правадыр-настаўнік майстар-класа – Марына Руся Шукюрава, спявачка, голас беларускай чыгункі, стваральніца музычных праектаў SHUMA і SPIEVY, трэнер з 20-гадовай практыкай працы з людзьмі і іх галасамі.
Прыходзьце клікаць вясну, наладзіць унутраную сувязь з прыродай і людзьмі вакол, расслабіцца з дапамогай старажытнай практыкі супольнага спеву 🤲
Понедельник-пятница: 400 zł / 3 часа
Суббота — воскресенье: 550 zł / 3 часа
Каждый следующий час +100zł
Проектор +50 zł
Пианино +100 zł
Посуда, бокалы, скатерти (уборка на нас) +100 zł
Чай и кофе для гостей +100 zł
(или продажа порциями)