У гонар дня нараджэння Марка Шагала мы анансуем ужо другую «Батлейку-Шагал» ў сценах Міта — пяшчотную, музычную, чуллівую.
Рэжысёр — Аляксандр Ждановіч, вядомы нам з дзяцінства, як Маляваныч.
Стоимость билетов на мероприятие
У гонар дня нараджэння Марка Шагала мы анансуем ужо другую «Батлейку-Шагал» ў сценах Міта — пяшчотную, музычную, чуллівую.
Рэжысёр — Аляксандр Ждановіч, вядомы нам з дзяцінства, як Маляваныч
У батлейцы беларускі народны тэатр злучаецца з матывамі жывапісу Шагала і рэжысёрскім бачаннем Аляксандра Ждановіча. Атрымліваецца дзіва, казка, унікальны ў сваім родзе спектакль!
Сцэнарнай асновай сталі вершы Шагала, урыўкі яго ўспамінаў з кнігі «Маё жыццё», а таксама матывы п’есы З. Сегала «Палёты з анёлам». У атмасферу яўрэйскага мястэчка нас увядуць тэксты з прозы яўрэйскага беларускага пісьменніка Мойшэ Кульбака.
І, вядома, падчас спектаклю паглынемся ў матывы карцін Шагала. Народная яўрэйская музыка, танцы, лялечныя героі, пеўні, ослікі, анёлы, а гэтак жа жыхары яўрэйскіх прадмесцяў складуцца ў непаўторны сусвет, дзе лялькі, жывыя людзі і істоты існуюць побач 🫏👼🏻💃🐓
Адлюстраванне сучаснасці ў казцы і адказ на скаладаныя жыццёвыя пытанні з гумарам, творчасцю і каханнем 🤍
Запрашаем усіх, кто хоча паглынуцца ў беларускую батлейку, пасмяяцца, натхніцца і правесці вечар з творчасцю непаўторнага Марка Шагала.
Узрост — 8+.
Кошт квітка — 90 zł.
Парны квіток (1+1) — 160 zł.
Мова: беларуская, ідыш, руская.
Інсцэніроўка і рэжысура: Аляксандр Ждановіч.
Выканаўцы: Наталля Бібікава, Аляксандр Ждановіч.
Скрыпка: Наста Пятрова.
Дуда: Пятро Марчанка.
Мастак па ляльках: Ніно Намічэйшвілі.
Батлейка: Б. Акуджава.